Конкурс «КЛІПзаМОВА» — бясплатны кліп на песню па-беларуску — Всё о культуре Беларуси: новости, афиша, каталог заведений

Источник: Ultra-music | 21.02.2013 18:35

Грамадскае агенцтва «Арт Сядзіба» і відэастудыя Ideas распачалі сумесны праект «КЛІПзаМОВА». Творчы конкурс ладзіцца сярод гуртоў і выканаўцаў, якія спяваюць па-беларуску.

Каб прыняць удзел у конкурсе, трэба да 3 сакавіка даслаць песню на беларускай мове з кароткім апісаннем гурта ці выканаўцы, спасылкамі на сайт ці сацыяльныя рэсурсы і кантактнымі дадзенымі на скрыню  Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. .

Патрабаванні:

  • прымаюцца толькі цалкам аўтарскія песні, выкананыя на беларускай мове
  • стыль песні не мае значэння
  • прымаецца толькі адна песня ад гурта ці выканаўцы
  • песня павінна быць студыйнай якасці і не старэйшай за паўгады ад запісу ці рэлізу

Што далей?

  • у сакавіку з атрыманых прац будзе абрана 20 песень, сярод якіх у чатыры туры адбудзецца адкрытае галасаванне і будуць вызначаныя чатыры фіналісты
  • для чатырох фіналістаў відэастудыя Ideas здыме прэзентацыйныя ролікі, а грамадскае агенцтва «Арт Сядзіба» арганізуе вялікія інфармацыйныя матэрыялы з інтэрв’ю ў беларускіх СМІ
  • у красавіку адбудзецца фінальнае галасаванне з удзелам інтэрнэт-аўдыторыі і экспертаў і вызначэнне пераможцы, якому відэастудыя Ideas бясплатна здыме кліп
  • у траўні грамадскае агенцтва «Арт Сядзіба» правядзе ў адным з клубаў Мінску канцэрт пераможцы з шырокай прэзентацыяй кліпу ў беларускіх СМІ

Відэастудыя Ideas займаецца здымкамі тэлевізійных праграм, музычных кліпаў, рэкламы і кароткаметражных фільмаў, а таксама здае ў арэнду студыю з тэхнікай.