Источник: eventr.ru | 24.02.2013 22:45
26 лютага 2013 годаа 14-й гадзіне ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца прэзентацыя кнігі казак Георгія Марчука “Добрае сэрца” і мастацкіх работ Віталія Дударэнкі да гэтай кнігі.
Георгій Марчук – адзін з самых вядомых беларускіх пісьменнікаў. З-пад яго пяра з’явіліся: восем раманаў, пяцьдзясят п’ес, сто навел, пяцьдзясят казак, пяць кінасцэнарыяў, чатырыста афарызмаў. Творы пісьменніка перакладзены на рускую, англійскую, украінскую, літоўскую, балгарскую, казахскую, польскую і македонскую мовы.
Казкі прадстаўлены ў кнігах “Жылі-былі дзед Васільчык і баба Кацярына”, “Дзікая груша”, “Казкі”, “Чужое багацце” і інш. Творы для дзяцей Георгія Марчука светлыя і мудрыя. Няма ў іх крыважэрнасці, а зло героі перамагаюць талентам, мудрасцю, розумам, смеласцю характару. Прываблівае і тое, што аўтар, разумеючы жыватворную сілу фальклору, усведамляе, што разам з новымі тэхналогіямі ў ХХІ стагоддзі павінны быць і новыя сюжэтныя лініі, і новыя задачы для герояў яго твораў. Пісьменнік у казачнай форме імкнецца данесці да чытача праўду жыцця, прымушае задумацца, як паводзіць сябе ў той ці іншай сітуацыі.
Аздобай кнігі казак “Добрае сэрца” сталі мастацкія работы Віталія Дударэнкі. Пад яго пэндзлем героі Г.Марчука ажылі, сталі бачнымі, запамінальнымі.
Запрашаем Вас разам з дзецьмі на сустрэчу з пісьменнікам Георгіем Марчуком і мастаком Віталіем Дударэнкам! Кніга казак “Добрае сэрца” чакае сваіх чытачоў!
Уваход вольны.
Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М.Багдановіча, 13, Траецкае прадмесце).
Кантактны тэлефон: (017) 334-56-21.