Источник: eventr.ru | 21.02.2013 18:40
25 лютага а 17-й гадзінеў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца прэзентацыя кнігі Алеся Пісьмянкова “Не знікай”, прымеркаваная да дня нараджэння паэта.
“Не знікай” – так звычайна казаў на развітанне сваім сябрам Алесь Пісьмянкоў, і гэтыя словы гучалі як наказ, як спадзяванне на будучыя сустрэчы.
Кніга выдадзена Установай “Рэдакцыя газеты “Звязда” ў 2012 годзе. Укладальнік кнігі – жонка пісьменніка Алена Пісьмянкова сабрала пад адной вокладкай творы розных гадоў: вершы і эсэ з кніг, выдадзеных пры жыцці паэта, і яго пасмяротнага зборніка “Думаць вершы…”.
Пранікнёныя і светлыя радкі паэта і сёння знаходзяць водгук у сэрцах чытачоў, і жыццё А.Пісьмянкова, якое, на жаль, заўчасна абарвалася, працягваецца ў яго творах. Сёння Паэт у вечнасці, але ўсе, каму пашчасціла сутыкнуцца з Алесем Уладзіміравічам, памятаюць яго светлым і шчырым, узнёслым і рамантычным чалавекам. Ён вымяраў сваё жыццё і свае творы шкалою каштоўнасцей, напрацаваных нашымі продкамі, і заўсёды быў гатовы аддаць сваё душэўнае цяпло людзям.
На прэзентацыю кнігі “Не знікай” запрошаны вядомыя пісьменнікі, сябры і калегі Алеся Пісьмянкова.
Уваход вольны.
Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М.Багдановіча, 13, Траецкае прадмесце).
Кантактны тэлефон: (017) 334-56-21.