Источник: eventr.ru | 16.11.2014 13:57
18 лістапада 2014 года а 16-й гадзіне ўгалерэі «Ракурс» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (прасп. Незалежнасці, 116, 2-гі паверх) адбудзецца ўрачыстае адкрыццёвыстаўкі пленэрныхработ навучэнцаў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава і прэзентацыя каталога «Пленэр2013-2014».
На выстаўцы, арганізаванай Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Мінскім дзяржаўным мастацкім каледжам імя А.К. Глебава, будзе прадстаўлена больш за 40 пленэрныхработ навучэнцаў за апошнія два гады.
Заняткі выяўленчым мастацтвам у асяроддзі прыроды ствараюць жывую творчую атмасферу. Выконваючы эцюды, навучэнцы павышаюць узровень прафесійнай актыўнасці і самастойнасці, ступень развіцця мастацкай ініцыятывы. Падчас правядзення пленэраў навучэнцы каледжа раскрываюць новыя грані сваіх магчымасцяў, адчуваючы іншы рытм жыцця, бачаць незвычайнае ў кожным імгненні, дакранаюцца да прыроды і гісторыіі. Штогод каледж праводзіць пленэры ў найбольш жывапісных, гістарычна значных месцах нашай краіны (Наваградак, Полацк, Ружаны, Гродна і інш.), прымае ўдзел у міжнародных пленэрах.
У адкрыцці выстаўкі пленэрных работ навучэнцаў мастацкага каледжапрымуць удзел прадстаўнікі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, спонсараў навучальнай установы, яе выкладчыкі і навучэнцы, настаўнікі і вучні мастацкіх школ і студый, аматары мастацтва.
Уваход – цэнтральны.
Тэл. для даведак: (+375 17) 293 27 56, 293 2833
Е-mail: pr@nlb.by